ООО «КЛЭР» + 375 17 510-63-11 , + 375 17 510-63-23

Контакты

Электратэрапія

Electrotherapy

Электратэрапія - метад фізіятэрапіі, заснаваны на выкарыстанні дазаванага ўздзеяння на арганізм электрычных токаў, электрычных, магнітных або электрамагнітных палёў.

Пры электратэрапіі электрычнасць ўжываецца з лекарскай мэтаю, у якасці болесуцішальнага і заспакойвальнага сродку пры гэтакіх захворваннях як неўралгія, сутаргі, паралюш, або ўзбуджаючага і раздражняючага нервова-цяглічную сістэму, пры цяглічнай атрафіі, рэўматызме суставаў, некаторых жаночых хваробах, неўрастэніі, гістэрыі і іншых захворваннях . Для электратэрапіі прымяняюцца амаль усе віды электрычнай энергіі: гальванічны, фарадычны ток, токі высокага напружання і вялікай частасці, статычнае электралекаванне (франклінізацыя), дарсанвалізацыя і рэнтгенаўскія прамяні.

Электратэрапія імпульснымі токамі (СМТ, ДДТ, TENS) у спалучэнні з ультрагукавой і вакуумтэрапіяй дзейсніць выразнае болепатольнае ўздзеянне, разнявольваючае і гіпатэнзіўнае ўздзеянне.

Метады электратэрапіі:
- ампліпульстэрапія;
- дыядынаматэрапія;
- гальванізацыя;
- лекавы электрафарэз;
- электрастымуляцыя;
- флюктуарызацыя;
- інтэрферэнцтэрапія і іншыя.

Беларускім першапачаткоўцам у галіне ўжываньня электратэрапіі з лекарскімі мэтамі з'яўляецца Якуб Наркевіч-Ёдка - беларускі фізык, медык, біёлаг (нарадзіўся 8 студзеня 1848, мястэчка Турын, цяпер вёска Пухавіцкага раёну — памёр 19 снежня 1905).

Якуб Наркевiч-Ёдка пачаў з таго, што ў сваім маёнтку Атонаве, што быў у пяці вёрстах на поўдзень ад Наднёмана, пабудаваў метэаралагічную станцыю. Пасля, у 1888 годзе, яна была перанесеная ў Наднёман. Станцыя зацiкавiла Расейскае геаграфiчнае таварыства, у прыватнасці Галоўную фiзiчную абсерваторыю Расеі. Першапачатковае навуковае супрацоўнітва з гэтымі арганiзацыямi перарасло ў кантакты з навуковым светам. Яны былi падоўжаныя асабiстымi сяброўскiмi сувязямі з такiмi вядомымі навукоўцамі, як Ваейкаў ды Бараноўскi. Не выпадкова часопіс "Ніва" у 1891 годзе змясціў партрэты і жыццяпiсы Ваейкава і Наркевiча-Ёдкi побач, на адной старонцы.

Спачатку навуковец ужываў на палях сядзiбы вядомыя раней прылады i прыстасаванні, аднак адразу ж уносiў у нiх свае iстотныя ўдасканальваннi. У прыватнасці, токi маланкаадводаў ён выкарыстоўваў для падвышэння ўрадлiвасцi глебы. Электракультывацыя глебы пры дапамозе заглыбленых электродаў упершыню была ажыццёўлена без узбочных крынiцаў току. Ужо вядомае асвойвалася творча. Паступова акрэслiўся галоўны кірунак ягоных навуковых пошукаў: вывучэнне ўздзеяння вонкавых сiлаў прыроды, найперш электрычнасці, на жывы свет.

Якуб Наркевiч-Ёдка ўжо на першых этапах даследаванняў прыходзіць да пераканання, што "усё, што месціцца над або пад зямлёй, абкружана з усiх бакоў электрычнымі з'явамi..., усе мы плаваем у прасторы, дзе адбываюцца пастаянна электрычныя з'явы". Ён выявiў, што электрычнасць робіць наўпроставы ўплыў на прыроду, што акрамя клімату ў звычайным разуменні, існуе яшчэ электраклімат. Для падмацавання сваiх здагадак ён праводзiў шырокамаштабныя доследы. Эксперыменты спараджалi новыя iдэi. Вывучэнне ўздзеяння высокага электрычнага напружання на глебу прывяло да адкрыцця так званай электраграфіі, да арыгінальнай гiпотэзы электрычнай прыроды смерчу. Якуб Наркевiч-Ёдка меў грунтоўную медыцынскую адукацыю i практыку. Як сведчаць мясцовыя жыхары, у сваім маёнтку ён вылечваў цяжкiх, нярэдка безнадзейных хворых, прапагандаваў процідыфтэрыйныя прышчэпкi, што распачыналі ўваходзiць тады ў жыццё, адкрыў у Слуцку і Пясочным аптэкi.

Ён актыўна ўдзельнiчаў у шэрагу з'ездаў прыродазнаўцаў i дактароў, узначальваў мясцовае таварыства цвярозасці. Гэты кiрунак ягонай дзейнасці прывёў да новых метадаў лекавання - электрамасажу i электратэрапіі. У гэтым часе ў маёнтку быў створаны санаторый "Над-Нёман", дзе навуковец на практыцы ўвасабляў свае iдэi. Дасягнутыя вынiкi прынеслi яму вядомасць, і ён быў у 1892 годзе прызначаны сябрам-супрацоўнiкам Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбурзе. Працы ў галіне электратэрапіі былi надалей развітыя ў дастасаванні да магнiтатэрапіі i металатэрапіі.

© 1994 - 2024
Site development - dizart.by